Сярод найгоршых чалавечых кры д

Сярод найгоршых чалавечых крыўд-
На Пана Бога, што дае спрадвеку
Няшмат гадоў на справы чалавеку
Калi той чалавек не Вечны Жыд
Або бiблейскi патрыярх з седой даўнiны
З прастецкаю ухмылкай селянiна
Якому невядомы сэнсы кпiнаў
Якiя прыпадаюць ад жыцця.
Гады iм толькi роспачы ладдзя
Што iх нясе. Жыццевых спраў куцця
Iм падаецца есцi з асалодай
У шынке, дзе сеў за стойкай сам Суддзя
А перад ёй - усе што есць народы.


Рецензии