Сёння з яблынi-каштэлi...

***
Сёння з яблыні-каштэлі
Лісце абляцела.
Голле мокрае – арэлі –
Бы зазіхацела.

Ды лісток адзін застаўся,
Так прывык да маці!
З ёй не змог – не развітаўся,
Будзе зімаваць ён.

Будзе цельцам мёрзлым біцца
Аб яе галінку.
Будзе той каштэлі сніцца
Наймалодшы сынку.

А як час вясне прыходзіць,
Долу ён – да кветак,
Бо матуля зноў народзіць
Многа новых дзетак.

15. 11. 2017 г.


Рецензии