Я б стрымау гэту восень...

***
          Я б стрымаў вясну,
          Каб я толькі мог.
                Якуб Колас

Я б стрымаў гэту восень,
Каб толькі я мог,
Дзе пад лапамі сосен
Па сетцы дарог
Я хадзіў і шукаў
Ці грыбы, ці радкі,
Потым іх раздаваў…
Дзе збіраў васількі
Я на ўскрайках палёў
Ды звіваў у вянкі
Родных матчыных слоў…
Дзе маліўся на крыж
Каля вёскі старой,
Дзе бязмежная ціш
Над маёй галавой…
Я б стрымаў гэту восень,
Каб толькі я мог!
Але тут не папросіш,
Каб Бог дапамог…
Зараз хмурыя сосны
Панура шумяць…
Я сумую, што восень
Мне ніяк не стрымаць…

15. 11. 2017 г.


Рецензии