З-за хмаркi сонца свецiць...

***
З-за хмаркі сонца свеціць.
Яшчэ ён не растаў:
Вісіць, нібыта квецень,
Снег на сцяблінах траў.

І гнуцца тыя травы
Ўніз белай галавой
Уздоўж крывой канавы
Над дажджавой вадой.

А дзе зямля ўзарана,
Снег дзе-нідзе блішчыць.
Яму лажыцца рана:
Растане і збяжыць.

Ён уцячэ ад зімкі,
Пяройдзе ў мае сны,
Каб некалі сцяжынкі
Замесці да вясны.

14. 11. 2017 г.


Рецензии