Павiнна душа працаваць
Павінна душа працаваць –
Імкнуцца да мэты асноўнай,
Духоўна сябе развіваць.
Спрыяць кніга гэтаму можа,
Якая вякамі жыве,
Данесці да нас дапаможа
Нашых продкаў жыццё праз сябе.
Каб ведаць гісторыю народаў,
Патрэбна яе вывучаць.
Сябе ўдасканальваць заўсёды,
Пабольш намагацца чытаць.
Бо толькі праз літаратуру
Пранікнуцца можна душой,
Мастацтва пазнаць і культуру,
Адчуць эмацыйны настрой.
І холад душы, і адлігу –
Усе пачуцці разумець.
Набыць добрых якасцяў з кнігі –
Не дазволіць душы дубянець.
І ў сэрцы вялікім, шматгранным
Найлепшае ўсё захаваць.
Каб быць у развіцці пастаянна,
Павінна душа працаваць.
Пакуль душа наша працуе,
І наш шлях жыццёвы ідзе.
Мы радуемся і журбуем.
Душа па жыцці нас вядзе.
І плача яна, і спявае,
Сумуе, і зноў ідзе ўпляс,
І марыць, і перажывае –
Працуе душа ўвесь час.
Кахаючы, зноў пакутуе,
І частку сябе аддае.
Наогул, і зараз працуе,
Гартаючы думкі мае.
Свидетельство о публикации №117111402537