Размова
(Да 135-годдзя з дня нараджэння Я.Коласа)
Адважылася чароціна ў дуба запытаць,
Чаму яму на свеце лёгка спажываць:
- Чаму ты не гнешся прад бураю, дуб?
Навошта бусла ўпусціў у свой чуб?
Я расту побач, гнуся, як жабрак.
Адкуль твая сіла? А я – слабак?
Адказаў чароту магутны дуб:
- Бусел упрыгожвае зялёны чуб!
Ты ўсіх баішся, таму слабак!
Мая моц у сіле! Не гнуся так!
Выбіраеш лёгкае сабе жыццё,
Таму і пажынаеш сваё ныццё!
Ты не спадзяешся на сябе, слабак.
У нас не паважаюць такіх ніяк.
Толькі сілы сонца і зямлі сваёй
Нам дапамагаюць ад буры любой.
Можам мы ламацца! Будзем выжываць!
Нельга нам баяцца! Нас і не зламаць!
Свидетельство о публикации №117111410519