Прылёт птушак

(Да 135-годдзя з дня нараджэння Я.Коласа)

Ціхая раніца. Сонца ўзышло.
Цяпло на палеткі нячутна пайшло.
Снег не растаў, але ўзгоркі чарнеюць.
Лужынкі з лёдам крыху бялеюць.

Сонца прыгрэла, а Яська – гуляць…
Добра на вуліцы бегаць, спяваць.
Сэрцу так весела, лёгка ў душы!
Вясна-чарадзейка, хутчэй ты бяжы!

Срэбная дудачка дзесьці іграе…
Жаваранак песню тонка спявае.
Хутка і шпак з буслам прыляцяць,
Будуць шчаслівыя песні гучаць.

Яська з сябрамі вясну сустракае…
Птушка за птушкай здалёк прылятае.
Старэйшыя просяць малых адзявацца,
А тыя падмерзнуць зусім не баяцца.

Не холадна – горача дзеткам вясною!
Ганяюць па поплаве гуртам, гурбою!
Яны сустракаюць шпака-спевуна,
На голай бярозе спявае зрання.

Гамоніць, шчабеча, спявае наш край!
Усе птушкі вярнуліся! Іх сустракай!
Дразды і буслы, качкі, бугай…
Напоўняць весь воздух! І ты заспявай!


Рецензии