Добра у хаце у час вячэрнi...
Добра ў хаце ў час вячэрні,
Калі мокры снег ідзе,
Замятае лісце вербаў
На засмучанай вадзе.
Лёгкі ветрык снег калыша.
І нібыта шалясціць
Лісце вербаў... Снег і ціша...
Мокры снег сабе ляціць...
Снег ідзе і не сціхае,
Быццам сёння ён – на біс.
Ў чорных лужах спачывае
Вербаў жоўты, медны ліст.
І якойсьці чысцінёю
Поўніцца ўвесь белы свет.
Снег над цёмнаю вадою,
Як над мітуснёй – паэт.
13. 11. 2017 г.
Свидетельство о публикации №117111309649