У гэтым сьвеце...

У гэтым сьвеце,
даволі брыдкім
дзеля прыгожага
паміраньня,
я не зраблюся
самазабойцай,
не захлынуся
агіднай тваньню.
Я буду ўпарта
наперад крочыць,
стаіўшы погляд
калючы,воўчы.
У кулак заціснуў
сваю Надзею.
Я не загіну-
я узмацнею!


Рецензии