Белы сьнег...

Белы сьнег,нібыта забыцьцё,
лёг на дол так хутка і ахвоча.
Я яшчэ ня вытрывала ўсё,
я яшчэ твае шукаю вочы.
Ты прабач,што я ізноў пішу,
як замову,нашыя імёны.
Ты прабач за сэрца,за душу.
Усё прабач і не пашлі праклёну.


Рецензии