Стаю адзiн на вулiцы...
Стаю адзін на вуліцы.
Змяркаецца наўкол.
Мой лес нібыта журыцца
І хіліцца на дол.
Гляджу на лес і думаю,
Чакае што мяне?
Лес адгукнуўся шумны мой,
Як быццам што пяе.
Спявае нешта сумнае
І ўсё рыпіць, рыпіць…
Мой погляд разам з думкамі
Ўдалечыню ляціць.
Чаму ж мне так маркоціцца?
Што зараз не з табой?
А ночка ціха коціцца
На восеньскі спакой.
12. 11. 2017 г.
Свидетельство о публикации №117111209232