З асалодай на бок павярнуся... на бел
Пратупаў дождж, цяпер імгла
Павісла на аконнай раме
І пабудзіць мяне змагла.
Будзільнік "спіць". Суседскі певень
Не гарлапаніў, баламут.
Гляджу ў акно -- за шыбай цемень,
А сны, няўрокам, тут як тут.
З асалодай на бок павярнуся,
Ну нашто мне дарэмныя сны,
Калі побач суседка Маруся
І наперадзе дзень выхадны!
Свидетельство о публикации №117111206811