Нешта шэпча чарот...

***
          Нешта шэпча чарот…
                Уладзімір Сцяпан

Нешта шэпча чарот,
Ходзіць гоман шчаслівы…
Вось ракі паварот
І пажатыя нівы…

Нешта шэпча чарот,
Ці то я з ім шапчуся?..
Край лясоў і балот,
За цябе я малюся!

І за гэты чарот,
І за голыя нівы,
За жыцця паварот,
Дзе я буду шчаслівы…

12. 11. 2017 г.


Рецензии