Хмары ходзяць па небе...
Хмары ходзяць па небе
І кудысьці плывуць.
Хмары – шэры мой лебедзь –
За сабою завуць…
Паляцеў бы я з вамі
У свой гомельскі кут,
Дзе імжыць над палямі
Цёплы дождж-баламут –
Жартаўлівы, гуллівы
І свавольны такі,
Дзе калісьці шчаслівы
Нараджаў я радкі
Пра суседскі калодзеж
І пра першы мароз,
Над якімі варожыць
Вецер лісцем бяроз.
Паляцеў бы я з вамі
Акунуцца ў падман,
Дзе вісяць над лугамі
Цішыня ды туман.
12. 11. 2017 г.
Свидетельство о публикации №117111204679