Мой паратунак - iнтэрнэт!

Мой паратунак - інтэрнэт!
Як стане часам мне  тужліва,
Бо жыць захочацца шчасліва,
Тады вітанне ад мяне
Праз сеціва к табе, як след,
Даставіць сябра - інтэрнэт!

Калі я пісьмы тут чытаю
Ці ўспомніць сілюся каго,
Не бачыў бо даўно яго,
Мяне заўсёды выручае
І нізашто не абмане
Надзейны сябра - інтэрнэт!

Я з інтэрнэтам не адзін,
Сяброў дыханне за спіною.
Яны ўсе тут, усе са мною
На працягу даўгіх гадзін.
Лягчэй так пішацца санет,
Як побач сябра-інтэрнэт!

І нават, калі вельмі горка,
Калі туга сціскае грудзі
Я ведаю, што выхад будзе,
І з'явіцца надзеі зорка,
Ярчэйшая з усіх планет,
І яе назва - інтэрнэт!


Рецензии