Лаулю я сонейка усход

Лаулю я сонейка усход
I столькi бачу тут прыгод:
На ускрайку полейка стаю,
Здаецца, зарас у мора упаду.

Як пена белая на хвалях па вадзе -
Ка мне  ка мне туман паузе.
Клубамi у’ецца па траве,
Як, быццам, ён вянкi вiе.

Туман бялюткi i густы,
Напэуна, човен там пусты
Вазьмi яго i  прывяжы.
Ах! не - кароука гэта на мяжы.

Вось  белых лiлiй акiян,
Узняуся раптам вострау-велiкан.
Ды добра сонейка узышло,
З вачэй маiх абан зняло.

То лазнякi, што кучкаю раслi -
Iх голле – лепясточкамi былi.
А невялiчкi камень-валунок
Мне здауся белы-белы астравок.


Рецензии