Над плугам
Трымаюць восень на мяжы,
Стаяць на подступах марозы.
Трава пад шаццю так дрыжыць,
Што холад, разрывае душу,
Нібы не грэе цела кроў.
Каго пакрыўджу, што парушу,
Калі, не пашкадую слоў,
Сказаць, што болей сіл не маю -
Ці ў поле кінуцца, ці ў гай!
Сказаць, што я даўно жадаю
пакінуць з клінам гэты край!
Пакінуць, каб не зналі вочы,
Каб сэрца не звяло ў грудзях,
Хоць сёння ўвечары, хоць ноччу,
Пераканаўшы першы страх.
Пакінуць, а вясной - вярнуцца,
Да гэтых хат, да гэтых ніў,
Убачыць як жывуць, смяюцца
ўсе хто, апутаваны быў.
Упершыню за пяць стагоддзяў,
Ні пад ярмом, ні пад сярпом,
Нібы Купалы ўчуўшы -"Годзе",
Бацькоўскі адстаялі дом.
Але, на жаль, не ўзвіцца клінам,
Ні нам старым, ні маладым.
Разбудзіць гоманам птушыным
кастрычнік, восень...едкі дым.
Абудзіць толькі на хвіліну,
і зноў у плуг, пад ланцугі,
На жаль, нам не ўзвіцца клінам,
Такі няпросты лёс...такі.
Свидетельство о публикации №117111009331