Амерыка
Бо тут я яе не шукаў.
Вочы мае - гэта гук.
Я бачу зямлю за iмглой.
Бо Амерыка - гэта не край.
Амерыка там, дзе я.
Кахай мяне - я жывы.
Бяры мяне там, дзе я ёсць.
Хлеб i вiно - вось наш лёс,
Той цуд, пра якi марыш ты.
Бо Амерыка - гэта не сон,
Амерыка там, дзе я.
Я слухаю голас крывi.
У кроплi вады - плынь ракi.
Я жыву тут i цяпер
Бы вольны штат Амерыкi.
Няма чаго болей чакаць.
Калi я прыйду да цябе,
Разам са мной згiнеш ты,
Адвечная Амерыка.
1993, CD 'Танцы на Даху', тэкст песні. Музыка - Слава Корань.
Свидетельство о публикации №117111001722