Знаю я
...Як казаў Язэп Драздовіч:"Мяне яшчэ пашукаюць..."
Міхась Казлоўскі
Сягоння баяцца мяне, абмінаюць,
Быццам я вурдалака у зграі ваўкоў.
Толькі ведаю я - яшчэ пашукаюць
Яны мову маю на сыходзе вякоў.
І напішуць у кнігах свае ўспаміны
Пра сустрэчы, сяброўства і нават радство,
Хоць сягоння ў спіну адны толькі кпіны,
Хцівасць, зайздрасць, лянота ды іншае тло.
Толькі ведаю я - бяследна не згіне
Маё слова ў віхуры трывожных гадоў,
Як і постаць маю ўвекавечаць ў гліне -
Напамін для нашчадкаў аб моцы радкоў,
Што ішлі з глыбінь старажытнага роду
І шляхі брукавалі да волі, святла,
Акрылялі надзеяй ў шчасце народа -
Ад Пагоні славутай да скону Жыцця.
Свидетельство о публикации №117110909323