Б. Пастернак. Спатканне
Завалiць стрэхi ўзвыш.
Сыду расправiць ногi:
Ты за дзвярмi стаiш.
У палiто асеннiм,
Дзе капялюш? галош?
Змагаешся з хаценнем
I снег жуеш як дождж.
A дрэвы, агароджы
Удалеч мкнуць, iмглу.
Адна, дзе снег найгожы,
Стаiш ты на вуглу.
Цячэ вада хусцiнкi
Па рукаву у абшлаг,
I кроплямi расiнкi
Зайгралi у валасах.
I космай белакурай
Азоран: твар, а то
Хусцiнка i фiгурка,
I гэта палiто.
Снягi на вейках вiльгай,
У тваiх вачах нязга,
I воблiк твой замiльгаў
Адзiнствамi бруска.
Як быццам бы жалезам,
Макнутым у сурму,
Цябе вялi нарэзам
Па сэрцу па майму.
Навечна ў ім засела
Змірэнне гэтых рыс,
Таму няма мне дзела
Да свету жорсткіх пыс.
Таму ўжо дваіцца
Уся ноч гэта ў сняжку,
Мяжу рабіць, граніцы
Між нас я не магу.
Ды хто ж мы і адкуль мы,
Калі ўсіх тых бед
Ё пляткароў надумы,
А нас растаяў след.
1949
(1890~1960)
Свидетельство о публикации №117110707137