Беларускi лiстапад
Птушак галасы
Змоўклі. Зіхатлівы
Аксаміт расы
Студзіць ліпам ногі.
Залаты убор
Вецер ля дарогі
Скідаў у касцёр.
А на вербалозе
Каткоў жоўтых рад-
Лісце ці здалося
Вясна акурат
Бурыя палеткі,
Беластволы гай,
Сонца прамень рэдкі -
Беларускі край.
Свидетельство о публикации №117110705588