Груша
Тут груша стогадовая і хата Яўлаша.
А побач баба Ядзя і ладны дзед Раман
З аркестрам крочыў,важны,і біў у барабан.
І дзяцька Жэня модны,разказчык,балбатун
Ён вулічны народны,цудоўны гаварун.
Гляжу я на Садовую,якая там краса
Цвітуць у абдымку з хатаю зноў грушы Яўлаша.
Не адпускае вуліца! І як там не было
Хачу шчакой прытУліца к дзцінству,што прайшло.
Свидетельство о публикации №117110705315