Не згинуць

Не згінуць ніколі бабуліны казкі,
Дзе рукі пяшчотныя з добраю ласкай,
Дзе поглядам лечыцца сэрца з душою,
Дзе шчасце жыве ў глытку сырадою.

Не згінуць ніколі ўспаміны пра гэта:
Суніцы ў шклянцы ў гарачае лета,
І водар травы ў капне каля хаты,
І песні бабулі, каханнем багатых.

Не згіне ніколі бабуліна ўсмешка,
Да рэчкі шырокай зялёная сцежка,
І клёкат буслоў, і вясёлка ў небе,
І ўсё, што душы для жыцця яшчэ трэба.

Не згінуць ўжо казкі каханай бабулі,
Дзе так ажываюць часнок і цыбуля,
Дзе шчырасць не ведае межаў ніколі,
Дзе хочацца жыць у рамонкавым полі.

Не згінуць і рукі, і вочы, і косы,
Якімі ўсціла бабуля пакосы,
Не згінуць і словы, якімі лячыла,
З якімі давала зямлі маёй сілу.
      


Рецензии