***
Абвясцілі выстралам прыход
чорнага, крывавага тэрору,
што знічтожыў веру і народ.
Забівалі тых, што гонар мелі,
хто з Радзімай жыў і з ёю рос.
Новыя Іваны ды Ямелі
высеклі дубы каля бяроз.
Каб усе галодныя маўчалі,
абяцалі ім надзелы даць.
Атрымаў зямлю парторг, начальнік:
той хто піў і маці мог прадаць.
Абвясцілі роўнасць і братэрства,
закідалі ўлёткамі народ.
Лозунг той з крывавым быў з падтэкстам,
ад яго разносіўся смурод.
Серп і молат -- сымбаль той эпохі,
Што на костках будавала шлях --
Салаўкі, Сібір, баракі, блохі,
голад, неўраджаі на палях...
Камуністы абвясцілі эру
сацыяльнай роўнасці людзей.
Серп і молат выжывалі веру,
выганялі з Храма новы дзень.
Пяцігодкі, з'езды, харчразвёрсткі
заганялі ў стойла ўвесь народ.
Сірацелі гарады і вёскі,
вынішчаўся чалавечы род.
Сто гадоў крывавага тэрору --
сотні тысяч знішчаных людзей:
тых, хто вёў Айчыну з багны ў гору,
на яе даверліва глядзеў.
Сто гадоў адхлання і пустэчы
знішчылі сумленне да пары.
Я хачу, каб лёс наш чалавечы
Тых памылак больш не паўтарыў.
Свидетельство о публикации №117110711803