Л СТОК
І так за галінку трымаецца ён.
Калі ноччу вецер, як злыдзень, чапляўся,
Яго ратваў, як дзіцятачка, клён.
А шэрае неба бы шэпча дзень кожны:
- Чаму ты не падаеш, бедны лісток?
Я дожджыкам змыю цябе асцярожна,
Зрабі ты без жаху апошні свой крок.
- Прабач мяне, неба, прабач мяне, вецер,
Ляцець на зямлю я зусім не хачу,
Мне жыць засталося не шмат у гэтым свеце,
І я за імгненні жыцця ўсім плачу.
Зялёны я быў, а цяпер залаценькі,
І з песняй салоўкі ўсход сустракаў.
Няхай я апошні, нязграбны, маленькі,
Але і каханне, і шчасце спазнаў.
Бярозка паіла мяне сваім сокам,
І так ганарылася тым, што я ёсць.
Я вырасці змог не зусім і высока,
Ды толькі лісточак я тут, а не госць.
Цалую галінкі дзень кожны я з ранку,
Сабой укрываю, бы шалем, яе.
Лячу сваім подыхам усе яе ранкі,
Сябе аддаю, колькі сілы стае.
І прыйдзе той час, каплі стану я кволым
І сілы не хопіць мне гойдацца з ёй.
Ды толькі цяпер я жыццю ўвесь адданы,
Бярозачцы белай, галінцы маёй.
07.11.2017 г.
Свидетельство о публикации №117110711777