Прабач, Aйчына!

Прабач, Aйчына! Ды бывай!
Няхай мне сьведкам будзе Бог,
Што для вяртання ў родны край
Я выканаў усё, што мог!

Я не растраціў жар душы
На камянях чужых дарог
І нашу мову з-за мяжы
Сюды прывёз. Яе збярог!

Я не растраціў сэрца сіл,
Радзіме досьвед мой прынёс,
Ды не патрэбны тут, няміл-
Такі мне выпаў ужо лёс!

Хоць палыном гарыць растанне,
Я ўсё ж надзею берагу,
Што я з Айчыны прывітанне
Усё-такі пачуць змагу!


Рецензии