Белая ружа
Знак чысціні пачуцця і намеру,
Слова сяброўскае лечыць трывогі
Сэрцу ж вяртае надзею і веру!
Вось і дарую я з гэтаю мэтай
Кнігу на добры сябрам успамін,
Душы каб іхнія словам сагрэтыя
Сцюж не баяліся й цёмных часін.
Ярка каб ззяла надзеі ім зорка
І не пужала б жыццевая сцюжа!
Мой падарунак на час, калі горка:
Вершыкаў кніга і белая ружа!
Свидетельство о публикации №117110609104