Таполi сумуюць на узгорку...
Таполі сумуюць на ўзгорку.
Над комінам сцелецца дым:
То курыць там хата махорку
Са свойскім суседам маім.
Амаль абляцела бярозка,
Апошнім гайдае лісцём.
І сіняга дыму палоска
Ляціць над асеннім жыццём.
На сэрцы спакойна і сумна.
То ўецца, то сцелецца дым…
Жыццё пралятае бясшумна
Над садам маім маладым.
06. 11. 2017 г.
Свидетельство о публикации №117110606553