Жар пачуцця не варушы
Кудысь прапалі мары, планы...
Жар пачуцця не варушы
Ён попелам ужо забраны!
Ужо няма таго агню,
Ужо другія краявіды!
Час адышоў прыкідаў Ню
Бяз слёз, бяз сварак і абіды.
Ды прабіваецца трава,
Дзе лісце ўвосень спарахнела
І хоць у срэбры галава,
Ды кроў струменіць ашалела
Свидетельство о публикации №117110408354