Чужына мне плечы мул ць...

Чужына  мне плечы муліць,
У цуглях, зь лейцамі вядзе,
Як матуля не прытуліць,
Па-бацькоўскі не ўздыме,

На Чужыне нагам колка,
Каляінамі хада,
Запляла гады вяроўкай,
Маладосьці не аддасьць!

Плывуць хмары ды аблокі,
Золка, ранка не відаць,
Дзе калісьці я галёкаў,
Дбаў, рупіў каля жыцьця…

Чужына мне карак коліць,
Цуглей, лейцамі трымціць,
Зорка шэпча з-за аблокаў:
,,Ськінь іх ковы ды бяжы…

Сьвет не блізкі, не далёкі
Зачакаўся ля мяжы,
Дзе не зоркі, не сузор’і,
Дзе курганы ды крыжы,, …

Адцураючы замовы,
Рукі цупкія цягну,
Да каханьня, да любові,
Што жыцьця  ніткі прадуць,

Дзе бясконцае  -  бясконца,
Дзе за холадам цяпло,
Дзе за хмарай гляне сонце,
Гляне шчасьце за бядой.
-04.11.17.


Рецензии