Промнi веры

Абдымі мяне, маці-Айчына,
Прыгарні, як сваё дзіця
І ўсміхніся паглядам шчырым,
Каб не згас мой агмень жыцця.

Дай мне веры, духоўнай сілы,
Быць патрэбным у цяжкі час,
Каб малітва за край мой мілы
Не застыла ў маіх вачах.

Шмат дарог у маёй Айчыны,
Толькі вера ў яе адна.
Не пагасне надзей лучына,
Што здалёк у вакне відна.

Не змарнеюць дзядоў старанні,
Што кавалі ліцвінскі дух.
Пасля ночы наступіць ранне,
Будзе сонца будзіць ваду.

Паімчацца свабоды хвалі
Па цячэнні, па плыні той,
Што ад здрадных вачэй схавалі
Промні веры: вады святой.


Рецензии