Я гiну...
З крыштальнага лёду
вадой
раблюся,каб толькі
пакінуў
цябе і мяне непакой.
Духмяная плавіцца
сьвечка,
пах мёду ў тваіх
валасах.
Слабы матылёчак
трапеча,
як сэрца маё
ў грудзях.
Я чую нячутныя
словы,
іх вуснамі з вуснаў
лаўлю.
Каханы,я сёньня
гатова
скарыцца
любові агню.
Свидетельство о публикации №117110207425
Галина Чехута 26.04.2021 20:27 Заявить о нарушении
Татьяна Борисова 11 26.04.2021 22:28 Заявить о нарушении