Вясельнае
ой, гуляй!
Давно пышны спечаны
каравай,
І сабралісь дружненька
да паўдня
І суседзі любыя
і радня.
Паспяшайся, дзеванька,
бо пара,
Суджаны і раджаны
ля двара,
За нявесту выкуп ёсць
дарагі,
Каб не ведаў ліха наш
малады.
Каб не знала горачка
маладая -
Досыць пара ладная,
удалая,
Час Музыкам песенку
заіграць,
Пара госцей званых нам
частаваць.
Налівай жа, свату, нам,
налівай,
Пачастунак горкі свой
цераз край,
Грай, Музыка, весела,
бо ўжо час,
Тупні, тупні ножачка,
ды не раз.
Ой, гуляй, ваколіца,
ой, гуляй!
Шчэ не скора дзеліцца
каравай,
Л'юцца песні, музыка,
ды гаворка,
Крычаць госці дружна ўсі
"Горка, горка, горка!"
Свидетельство о публикации №117110206973