Ты зазвiнi
Цябе гукалi,
Сваей малiтвай
Цябе краналi:
“У глыбiнi душы
Есць скарбы,
Ты зазвiнi
I знойдзеш фарбы.
Аб гэтым неба,
Аб гэтым дрэвы
Нам дораць спевы
Табе так трэба.
I камертонам любоў
Хай будзе,
Ад перазвону
Прачнуцца людзi.
Любовi гукi
Няхай мiлуюць,
Нiбыта рукi,
Што нас пястуюць.
Адчынiць свята
Нячутна дверцу:
Палюбiш брата,
I радасць - ў сэрцы.
Царквы мелодыяй ласкавай
Ты зазвiнi
Для Божай славы.
Ты зазвiнi…”
Свидетельство о публикации №117110204416