То снег, то дождж...

***
То снег, то дождж, то колкі вецер
Нагоніць хваляй сум-тугу.
Пажухлі кветкі. Ў цэлым свеце
Пануе цемра. Не магу

Глядзець без роспачы і суму
На згублены у полі след.
То лістапад задумаў думу
І піша восеньскі санет.

Дажджом-алоўкам ціха водзіць
І нешта шэпча неўпапад.
І сум-журба з мяне не сходзіць,
Як надыходзіць лістапад.

01 – 02. 11. 2017 г.


Рецензии
Лістапад - цёмны час. А цяпер ва ўсім свеце пануе лістапад...

Шон Маклех Патрик   02.11.2017 12:54     Заявить о нарушении