Дождж
Скарбы восені ў ёй шукае.
А яна б'е паклоны небу,
Яго струны рукой кранае.
Сум асенні працяў кастрычнік --
Ён адбіўся слязой на вокнах:
На кватэры маёй сталічнай,
Што дажджом тым наскрозь прамокла.
Пазіраю на дождж асенні,
Што прынеслі ў мой край аблокі
З тых мясцін, дзе той дождж пасеяў
Той, хто грэе на хмарах бокі.
Пад вакном маім арабіна
Грэе думкі ўспамінаў шчырых.
Яе гронкі, нібы рубіны,
Прытуліліся да Айчыны.
Свидетельство о публикации №117110109234