Халодны дождж ляцiць з нябёс...

***
Халодны дождж ляціць з нябёс
І холадна душы маёй
І лісцю залатых бяроз,
Нібыта гэты дождж – зімой.

Нібыта гэты дождж ляціць,
Каб утапіць надзеі-мары.
Але без іх ці можна жыць?
Навокал – толькі дождж і хмары.

Навокал – толькі гэты дождж…
І сум-журба, як быццам страты.
І як ты сэрца ні трывож,
У гэтым дождж – не вінаваты.

Ён проста так ляціць з нябёс…
І добра, што не бачна слёз
На тварах восеньскіх бяроз…
Ляціць з нябёс халодны дождж...

29. 10. 2017 г.


Рецензии