Манькаушчына
Ў вёсцы з адной толькі вулкай -
І склалася так, што Марыя
Імя было кожнай бабулькі.
То каб не паблытаць суседак,
Разумныя аднавяскоўцы
Выкручваліся так і гэдак,
Імёнаў змяняючы слоўцы.
Бабулю ў сярэдзіне вёскі
Там клікалі проста Марыя.
Раслі каля плоту бярозкі,
Бабуля сер'ялы любіла.
Бабулю, што ля скрыжавання
Пяшчотна ўсе Манечкай звалі -
Была яна надта ласкавай,
Імя ёй удала абралі.
А тую, што ў самым пачатку,
Па-свойску ўсе клікалі Манькай.
Яна тэлефон мела хатні -
То госці збіраліся з ранку.
***
Аднойчы мне ехаць дадому
Прыйшлося з далёкага краю.
Глядзела ў вакно я шалёна
На неба з птушынаю зграяй.
Вачамі клытала аблокі,
Зацягвала ў зронкі азёры,
Смяялася рэкам здалёку
І дыхала полем ды борам.
Аж раптам пабачыла назву
Той вёскі, што за паваротам.
Там Манькаўшчына! І адразу
Працяла ўспамінамі й потам.
Не ведаю, што там за хаты,
І хто там жыве – невядома.
Але безумоўна, што раптам
Была ў той жа момант я дома.
І сёння, сыходзячы з ганка,
Сакрэт свой узгадваю дзёрзка:
Імя маё бабіна – Манька,
І недзе стаіць мая вёска.
28 кастрычніка 2017
Свидетельство о публикации №117102911029