Час
Адведзены мне час
Імчыцца, што шалёны.
І мару аб адным: зашыцца ў цёмны кут,
Дзе б прадыхнуць хоць раз
Бяз гэтага праклёну.
Я буду там ляжаць, скручуся на зямлі,
А час ляціць няхай,
Ён ведае, дзе дзверы.
Галоўнае каб больш у бок мяне не біў -
Ён любіць так, бадай...
Бадай яго халера!
Ад хуткасці даўно яго не бачу твар -
І ўсё адно мой кат
Кухталь адвесіць сходу.
Адвесіць і імчыць у нейкі свой абшар.
Яму б, на мой пагляд,
Прасцейшую ўзяць моду.
Ісці б яму цішэй, адкінуць мітусню,
Каб мне разгледзець сэнс
У гэтым карагодзе.
Ды каб жа слухаў ён! Адрозніць дзень ад дню -
Мне і такі прагрэс
Не дасць адолець злодзей.
Вось так тут і сяджу, і мару пра свой кут,
І млосна ўжо даўно
Праз гэтую гайданку.
За што мне гэты здзек? А час мне кажа: "Цуд!
То каб цябе, бярно,
Дапёрці хоць да ганку!"
05.05.2017
Свидетельство о публикации №117102911017