Люблю сваю маленькую прастору...
Люблю сваю маленькую прастору,
Дзе вочы не сурочацца нічым:
Ні хатамі, ні асабістым горам,
Ні хмаркаю над лесам залатым.
І што з таго, што сэрца не спазнала
Нідзе дагэтуль шчасця і пяшчот?
Маленькая прастора паказала
Так неабходны сэрцу паварот
Да лепшага, да той шчаслівай долі,
Дзе вочы не сурочацца нічым:
Ні ветрыкам гарэзлівым у полі,
Ні зайздрасцю людскою без прычын.
28. 10. 2017 г., Радашковічы
Свидетельство о публикации №117102808044