Мой дзень асеннi тлеу, дымiуся...

***
Мой дзень асенні тлеў, дыміўся,
Раптоўна неяк дагарэў.
І захад сонца не праліўся
На вершаліны ціхіх дрэў.

І захад сонца не праліўся,
Дзень нечакана дагарэў.
Ад дня таго я так стаміўся,
Бо толькі тлеў у ім і тлеў…

27. 10. 2017 г.


Рецензии