Чаканьне
як ўсе былыя,
сумны і адзінокі.
Жоўтае лісьце
на глебе застылай,
нечыя сьвецяцца вокны.
Каб жа знайсьці
мне адзінае,тое,
любае сэрцу акенца!
Каб жа адчуць
цябе побач са мною!
Толькі ўсё марна,
здаецца.
Ты так далёка,
бы за небакраем,
мрояў маіх спакуса.
А я жадаю,
вельмі жадаю
быць тваёй песьняй
на вуснах.
Цемра.Паўсюдная
цемра навокал.
Я запалю зараз
сьвечкі.
Не,не прыходзь
да мяне аніколі!-
Я буду чакаць
цябе вечна.
Свидетельство о публикации №117102706129