Нiтка павуцiны...
Нітка павуціны
За маім акном,
Соснаў вершаліны
І туман – дымком.
Глянуць сонца промні,
Сыпане дажджом
На лугоў улонні
За маім акном.
Хмарка прызямліцца
Мараю сівой.
Будзе доўга сніцца
Восень мне зімой.
27. 10. 2017 г.
Свидетельство о публикации №117102704783