Да новай сустрэчы, кастрычнiк...

***
Да новай сустрэчы, кастрычнік,
Да новай сустрэчы!
Нібыта язычнік,
Раскідваеш пэўныя рэчы:
Тут кінуў бярозавы пень
У раскошы апенек,
А там – доўгі цень
Ад язміну
І россып капеек –
Лісткоў залатых…

Да новай сустрэчы, кастрычнік,
Калі я ў жывых -
Да гэтай сустрэчы 
З табою ў дарозе -
Яшчэ застануся…
Ужо лістапад на парозе,
А я да цябе ўсё
Імкнуся,
               імкнуся,
                імкнуся…


26. 10. 2017 г.


Рецензии