Першы снег на купiнах травы...
Першы снег на купінах травы,
Нібы хто пасыпаў яе соллю…
Адляцелі ў вырай журавы,
Даўшы шлях халоднаму раздоллю.
Першы снег упаў на паплавы
І нібы плыве пад небам шэрым.
Першы снег на купінах травы.
Мы яму яшчэ амаль не верым…
Першы снег растане, прападзе,
Ды ў душы народзіцца трывога,
Што ніколі больш не прывядзе
Да мяне цябе – твая дарога…
26. 10. 2017 г.
Свидетельство о публикации №117102604576