З табой...

З табой ізноў,
мой сябра мілы,
ідзем уздоўж
старой Дзьвіны.
Гуляе вецер
тут па схілах
так бесклапотна,
як і мы.
А нашы крокі
ўсё далей.
Цалуе сьнег
прамерзлы дол.
І штосьці ціха
прашаптала
лісьцё счарнелае
таполь.
Ты не прыкмеціў?-
Неяк скора
мінула лета.
Хутак час.
Наперадзе,глядзі,-
прастора!
Яна чакае
толькі нас.
Ты не кажы мне
ані слова.
Я ведаю дакладна,
што
ў гэтым сьвеце
ўсё часова
і крохкае,
нібыта шкло.
Якая белая дарога!
Сьняжынак цудны
карагод.
Не,не кажы мне
анічога.
Я ведаю,
што словы-
лёд.


Рецензии