Не пытаецца сэрца
На пажоўклых лістах затрымаўшы пагляд.
Не пытаецца болей. З мінулага чую:
Хтосьці кліча мяне у дзяцінства назад.
Колькі год прамінула, лічыць не бяруся -
Слепаватыя вочы і космы як бель.
Раз каторы у думках да дому звярнуся,
Дзе матуля прадзе вечарамі кудзель.
Дзе ў запечку малыя ляжаць парасяты,
Ад марозу прытулак знайшоўшы не раз.
А праз тыдзень цялятка рахмана,цыбата,
Забаўляе, гарэза, і маці,і нас.
Я на печцы ляжу і чытаю, чытаю.
А унізе хтось хрукае, хтосьці мычыць.
Нібы ў казку далёкую зноў патрапляю,
Дзе пры газавай лампе так хораша жыць.
Не пытаецца сэрца, чаму вечарамі
Задуменна гляджу я на восеньскі сад.
Затрапеча яно, ды суцішу рукамі,
Адшукаўшы у думках сцяжынку назад.
**
Свидетельство о публикации №117102405303