Кранаюць першыя марозы...

***
Кранаюць першыя марозы
Раллю, траву, лісцё маліны.
Апошніх руж сівеюць слёзы
І мерзнуць ніткі павуціны.

Усходзіць сонца і сукенкі
Дрыжаць, трапечуць на асінах.
І дзве яліны – дзве паненкі  –
У кажушках прывабна сініх.

І на апошнім сонцы грэюць
Бакі свае старыя хаты.
Рабін маністы ружавеюць
І пад платамі жухнуць мяты…

Кранаюць першыя марозы
Жыццё, якое так квітнела!
Апошніх руж сівеюць слёзы
І ўсё нібыта… анямела…

24. 10. 2017 г.


Рецензии