Хай спявае петушыны хор

На двары яшчэ цямно,
А нiчога не вiдно.
Шчэ i знiчкi  не сышлi -
Петухi размову завялi:

- Слухай, сябра, падсабi:
Маю песню падхапi,
Вёску я адзiн  не разбуджу -
Дапамогi у цябе прашу.

I яго:   - ку-ка-рэ-ку! –
Паляцела у гай i за раку.
Нiбы, троечкi званочак -
Даляцеу вяселы галасочак.

Побач у другога голас сеу,
Можа, ён ангiнай  захварэу,
Першы раз, напэуна, падтрымау -
Галасочак моцненька дрыжау

Раптам,  быццам, кантрабас
Прагучау прыгожы бас.
Недалека пеунiк малады
На усе крычау лады

Так на золку, кожын дзень -
Петуховы  чуваць звень.
Ды  усе гучней-гучней
I усе званчэй-званчэй.

Выйдзi у зорны,  цiхi час -
Пятухоу пачуеш ты не раз.
Хай спявае петушыны хор
Ды вiтае: сонца, неба, зор!


Рецензии