Шэкспiрыяда па-беларуску-10

Cанет Шэкспіра 13

Пасланне беларускаму народу


Каб меўся ты сабою быць! Але -
Па-за жыццём шукаць сябе – шаленства;
Мой любы, да пары каб ацалець,
Мілосны будзь свайго непадабенства:

Пачэсная пасэсія твая-
Прыгожая рахманасць, невымоўнасць;
Рашы сярод крапівы і шчаўя
Атожылкаў сваех прамую роўнасць.

Хто, проч цябе, талызнік, лепшы кнор?
Хто сквапны, каб апекай морак здужыць,
Цяпло жывое множыць насупор
Няплоднай, пракаветна лютай сцюжы?

Ты меў айца, сябе ўсвядом мужчынам.
Дазволь, каб сын сказаў такім жа чынам.


Зацемка перакладчыцы: я перакладала гэты санет з нагоды дня народзін сына беларускага прэзідэнта. Яму як раз споўнілася 13 год.
А атрымалася, што атрымалася.

*Кнор і кнур гэта адзін і той жа парсюк з яйкамі.)))

Фотаздымак аўтаркі.

Тут пасланне ў мір таксама, мне падабаецца, як нашыя дзясяткі супадаюць:
http://www.youtube.com/watch?v=y06lo9o9jLw


Рецензии